|
нядаўна меў гутарку з адной добрай знаёмай.
Яна чыстакроўная беларуска, усё па-беларуску, да малой дачушкі знайшла белмоўную нянечку.
І вось кажа: "Я заўсёды не разумела, калі маю Радзіму называлі Сінявокай (або: "пад колер сталі"), Сьветлавалосай, (або: "з ільнянымі валасамі"). Гэты антрапамарфізм для краіны заўсёды здаваўся недарэчным".
Сапраўды, яна мае карыя вочы і каштанавыя валасы, яе бацькі і з абодвух бакоў бацькі бацькоў--брунэты.
Пытаньне: Ці карэктна, на Ваш погляд, ўжываць вышэйпазначаныя эпітэты ў адносінах да нашай агульнай любай Бацькаўшчыны-Беларусі?
|